Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:00 ]  У Нью-Ёрку -- новая забарона на паленьне


НЬЮ-ЁРК. У амэрыканскiм горадзе Нью-Ёрк учора ўступiла ў сiлу новая забарона на паленьне. Цяпер прыкладна ў 13 тысячах бараў i рэстаранаў Нью-Ёрку, за рэдкiмi выняткамi, забаронена палiць цыгарэты. Штраф за першае парушэньне – 200 даляраў, а установы, якiя паўторна засьпеюць на парушэньнi, могуць зачынiць. Мэр Нью-Ёрку Майкл Блюмбэрг, якi раней сам палiў, стаўся актыўным прыхiльнiкам новага закону. Некаторыя ўладальнiкi бараў i рэстаранаў баяцца, што забарона на паленьне зменшыць колькасьць наведвальнiкаў. Іншыя спадзяюцца, што цяпер iхныя ўстановы будзе наведваць болей клiентаў, якiя ня паляць.
XS
SM
MD
LG