Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:10 ]  Працягваюцца бамбаваньні Іраку


БАГДАД Сёньня войскі кааліцыі працягваюць бамбаваць ірацкую сталіцу. Галоўнымі аб’ектамі бамбаваньняў сталі прэзыдэнцкія палацы і трэніровачныя базы дэсантных войскаў. Амэрыканскія войскі атачылі горад Наджаф 160 кілямэтраў на поўдзень ад Багдаду і зьбіраюцца праводзіць там вулічныя баі. Міністр інфармацыі Іраку заявіў, што ірацкія войскі сёньня збілі амэрыканскі верталёт каля гораду Басра. Пэнтагон не пацьверджае гэтыя зьвесткі. На поўдні ад Багдаду, каля гораду Карбала, амэрыканскія войскі ўвайшлі ў сутыкненьні з сіламі Ірацкай рэспубліканскай гвардыі. Карэспандэнт нашага радыё паведамляе, што баі пачаліся пасьля двух дзён авія і ракетных ўдараў па пазыцыях іракцаў.
XS
SM
MD
LG