Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:09 ]  Амэрыканцы кажуць, што ня спыняць наступ на Багдад


ВАШЫНГТОН Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд і камандуючы войскамі кааліцыі ў Іраку гэнерал Томі Фрэнкс адхілілі зьвесткі, нібыта наступ амэрыканскіх і брытанскіх войскаў на Багдад будзе прыпынены. Некаторыя медыі, спасылаючыся на амэрыканскіх афіцэраў у Іраку, паведамілі, што далейшае прасоўваньне войскаў кааліцыі будзе адкладзенае на некалькі тыдняў з-за расьцягнутасьці камунікацыяў і жосткага ірацкага супраціву. Аднак міністр абароны ЗША Рамсфэльд у інтэрвію тэлеканалу Эй-Бі-Сі заявіў: “Мы ня маем аніякіх плянаў прыпыніцца альбо спыніць агонь”. А камандуючы войскамі кааліцыі ў Іраку гэнерал Томі Фрэнкс, выступаючы перад журналістамі ў Катары, сказаў: “Кампанія ідзе са значным прагрэсам. Шмат яшчэ належыць зрабіць. Дні наперадзе яшчэ прынясуць свае ўзьлёты і падзеньні. Але ў нас няма патрээбы нагадваць самім сабе, што канчатковы вынік не быў і ня будзе аспрэчвацца”. Франкс паведаміў што сілы кааліцыі знаходзяцца ў 95 кілямэтрах ад Багдаду і занялі нафтавыя радовішчы ў паўднёвым Іраку. Гэнерал, аднак, пад ціскам журналістаў вымушаны быў прызнаць, што ня ведае, калі вайна можа закончыцца.
XS
SM
MD
LG