Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:58 ]  Антываенныя дэманстрацыі па ўсім сьвеце

У нядзелю ў многіх краінах сьвету прайшлі дэманстрацыі пратэсту супраць вайны ў Іраку. У Пакістане звыш 250 тысячаў чалавек сабраліся ў паўночным горадзе Пэшавар. Каля 200 тысячаў правялі антываенны марш ў сталіцы Марока, Рабаце. 150 тысячаў ўзялі ўдзел у дэманстрацыі ў індыйскім горадзе Калькута. Дэманстранты несьлі лёзунгі – “Амэрыка, найбуйцнейшы тэрарыст у сьвеце” і “Колькі забітых на галон нафты?” У турэцкім горадзе Ізмір 12 чалавек былі арыштаваныя пасьля сутыкненьняў з паліцыяй. Каля ста тысячаў выйшлі на вуліцы у сталіцы Інданэзіі Джакарце. На Кіпры каля 5000 грэкаў-кіпрыётаў прайшлі да брытанскай базы паветраных сілаў. Дэманстрацыі прайшлі таксама ў Гішпаніі, Інданэзіі, Кітаі, Малайзіі, Баўгарыі ды іншых краінах.
XS
SM
MD
LG