Бэлград Міністар унутраных справаў Сэрбіі Душан Міхайлавіч паведаміў, што жонка былога прэзыдэнта Югаславіі Мілошавіча Мірьяна Маркавіч зьбегла ў Расею. Паводле Міхайлавіча яе мейсцазнаходжаньне вядомае і ёй перададзенае патрабаваньне вярнуцца ў Сэрбію. Праваахоўныя ворганы Сэрбіі маюць намер дапытаць сп-ню Маркавіч па справе былога прэзыдэнта Югаславіі Івана Стамболіча, які зьнік ў 2000 годзе. Паводле вэрсыі сьледства ён быў забіты спэцслужбамі рэжыма Мілошавіча.