Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:55 ]  Блэр i Шырак пагадзiлiся аб ролi ААН у пасьляваенным Іраку


ПАРЫЖ. Прэзыдэнт Францыi Жак Шырак i прэм’ер-мiнiстар Брытанii Тонi Блэр падчас сёньняшнiх тэлефонных перамоваў пагадзiлiся, што ААН мусiць адыгрываць галоўную ролю ў пасьляваеннай адбудове Іраку. Паводле прэсавай службы францускага прэзыдэнта, Блэр распавёў пра свае апошнiя перамовы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, а Шырак выказаў свае спачуваньнi ў сувязi з ахвярамi сярод брытанскiх вайскоўцаў у Іраку. Брытанiя i Францыя маюць сур’ёзныя разыходжаньнi ў пытаньнi Іраку – Францыя выступiла катэгарычна супраць ваенных дзеяньняў, а Брытанiя даслала свае войскi змагацца разам з амэрыканскiмi сiламi.
XS
SM
MD
LG