ПРАГА. У сьвеце працягваюцца дэманстрацыi супраць вайны ў Іраку. У нямецкiм горадзе Штутгарт тысячы дэманстрантаў, узяўшыся за рукi, ахапiлi пяцiкiлямэтровым колам штаб амэрыканскiх войскаў у Эўропе. У Грэцыi некалькi тысячаў дэманстрантаў сабралiся ў цэнтры Афiнаў. На шляху да амэрыканскай амбасады некаторыя зь iх вылiлi чырвоную фарбу на шыбы рэстарану МакДональдс. У Паўдзённай Карэi адбылiся кароткiя сутычкi дэманстрантаў з палiцыяй. Пратэсты такасама прайшлi ў Вiетнаме i Паўдзённай Афрыцы.