Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:39 ]  Паўночная Карэя адмаўляецца дапусьцiць iнспэктараў

СЭЎЛ. Паўночная Карэя сёньня заявiла, што не прыме мiжнародныя патрабаваньнi раззброiцца i не дапусьцiць на сваю тэрыторыю iнспэктараў у справе ядзернай зброi. Галоўная дзяржаўная газэта Паўночнай Карэi пiша, што краiна можа паўтарыць лёс Іраку, калi пойдзе на саступкi i кампрамiсы. Злучаныя Штаты, разам са сваiмi саюзьнiкамi дзевяць дзён таму пачалi вайну супраць Іраку, каб зрынуць рэжым Садама Хусэйна i пазбавiць Ірак меркаванай зброi масавага зьнiшчэньня. Тым часам мiнiстар замежных справаў Паўдзённай Карэi зьвярнуўся да ЗША з просьбай быць больш пазытыўнымi i гнуткiмi, каб заахвоцiць Паўночную Карэю да перамоваў i спынiць супрацьстаяньне вакол меркаванай ядзернай праграмы Пхэньяну.
XS
SM
MD
LG