АНКАРА. Турэцкi грамадзянiн, які захапіў самалёт, сёньня ранкам здаўся грэцкім уладам у афінскім аэрапорце. Турэччына ўжо зьвярнулася да грэцкiх уладаў з просьбай аб экстрадыцыi. Самалёт, на борце якога былі 203 чалавекі, ляцеў са Стамбулу ў Анкару. На патрабаваньне выкрадальніка, якi пагражаў выбухнуць самалёт, маршрут быў зьменены. Самалёт прызямліўся ў Афінах праз недахоп паліва, хаця турак падрабаваў даставіць яго ў Нямеччыну.
Турэцкiя ўлады кажуць, што выкрадальнiк не зьвязаны з тэрарыстычнымi арганiзацыямi i дзейнiчаў сам у стане дэпрэсii. Турэцкая агенцыя навiнаў “Анатолiя” працытавала сваякоў выкрадальнiка. Яны кажуць, што той хацеў патрапiць у Нямеччыну, бо там арыштаваныя ягоная мацi i сястра.