ЭЛЬ-КУВЭЙТ. Моцны выбух прагрымеў гэтай ноччу ў сталіцы Кувэйту – Эь-Кувэйце. Паводле кувэйцкіх уладаў, ірацкая ракета ўпала ў мора недалёка ад узьбярэжнай, на якой знаходзяцца рэстараны й гандлёвы цэнтар. Пацярпелых няма, некалькі будынкаў пашкоджаныя. Паводле вайсковага кіраўніцтва ЗША, за 9 дзён вайны супраць Іраку Багдад выпусьціў па Кувэйту, дзе базуецца войска саюзьнікаў, больш дзесяці ракетаў, якія былі перахопленыя сыстэмамі супрацьракетнай абароны.