Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:41 ]  Узнаўленьне праграмы нафта -- на харчаваньне


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. У Ню-Ёрку Рада Бясьпекі ААН аднагалосна зацьвердзіла ўзнаўленьне праграмы для Йраку, вядомай як нафта-на прадукты харчаваньня. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан атрымаў 45 дзён на патрэбныя карэктывы ў праграме, дзе на першае месца павінны стаць пастаўкі ў Ірак прадуктаў і мэдыкамэнтаў. Мэта такога кроку ў тым, каб пачаць ужываць мільярды даляраў, заробленых Іракам на продажы нафты, для паскарэньня дастаўкі гуманітарных грузаў цывільнаму ірацкаму насельніцтву. У пастанове Рады Бясьпекі таксама падкрэсьліваецца, што асноўная адказнасьць за пераадоленьне наступстваў вайны ў Іраку кладзецца на ЗША і Вялікую Брытанію, калі яны перамогуць. ЗША віталі пастанову Рады Бясьпекі.
XS
SM
MD
LG