Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:19 ]  Чалавек, які захапіў турэцкі авіяляйнэр здаўся ўладам


АФІНЫ. Чалавек, які захапіў турэцкі авіяляйнэр, здаўся грэцкім уладам у афінскім аэрапорце. Самалёт, на борце якога былі 203 чалавекі, ляцеў з Істамбулу ў Анкару. На запатрабаваньне выкрадальніка – 20-гадовага грамадзяніна Турэччыны – маршрут быў зьменены. Ляйнэр прызямліўся ў Афінах праз недахоп паліваю, хаця турак падрабаваў даставіць яго ў Бэрлін, альбо Дзюсэльдорф. Матывы злачынства незразумелыя. Пасьля перамоваў з грэцкімі ўладамі злачынца адпусьціў пасажыраў і здаўся сам. Паводле паліцыі, ён меў выбуховую прыладу.
XS
SM
MD
LG