Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:18 ]  Кітай рассакрэчвае інфармацыю пра новую інфэкцыйную хваробу

ПЭКІН: Кітай згадзіўся апублікаваць усе дадзеныя у справе новага тыпу пнэўманіі, названай ў навуковым сьвеце “ небясьпечным войстрым рэспіраторным сындромам” ( SARS), якая пашыраецца па ўсім сьвеце. Аб гэтым паведаміў у Пэкіне кіраўнік Усясьветнай Арганізацыі Здароў’я Джон МэкКэнзі. Дагэтуль Кітай, дзе ў ліспадзе летась выяўлена першыя выпадкі новай хваробы, вельмі неахвотна паведамляў пра яе маштабы і ахвяры. Дагэтуль, зафіксавана 1400 выпадкаў хваробы, ад якой ужо памерлі 54 чалавекі. Шэраг краінаў сьвету перасьцерагло сваіх грамадзянаў перад падарожжамі ў Кітай, Гонк-Конг, Ветнам і Сінгапур.
XS
SM
MD
LG