БАГДАД
Сёньня раніцай, у дзявяты дзень ваеннай кампаніі супраць Іраку, працягваліся моцныя бамбаваньні Багдаду. Цэнтральнае камандаваньне ЗША паведаміла, што авіяцыя і ракетныя войскі нанесьлі ўдары па камандных пунктах і сродках сувязі. Падчас авіяўдараў выкарыстоўваліся адмысловыя бомбы, накіраваныя на паразу падземных цэляў. Працягваюцца жорсткія баі каля гораду Наджаф за 160 кілямэтрах ад Багдаду. Тым часам ЗША перакідваюць у Ірак дадатковыя вайсковыя часткі. На фронт плянуецца накіраваць яшчэ 100 тысячаў вайскоўцаў. Прэзыдэнт ЗША Буш пасьля перамоваў з прэм’ер-міністрам Брытаніі Тоні Блэрам, заявіў, што сілы кааліцыі адхіляць Садама Хусэйна ад улады, незалежна ад таго, колькі часу гэта запатрабуе. Міністр абароны Дональд Раімсфэльд заявіў, што ЗША не згадзяцца на прапановы аб спыненьне агню. Паводле Рамсфэльда, вайна закончыцца толькі тады, калі рэжым Хусэна перастане існаваць і будзе заменены іншым урадам