Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:04 ]  рада бясьпекі ААН адновіць праграму для Іраку "нафта ў абмен на харчаваньне"


НЬЮ-ЁРК Рада Бясьпекі ААН дасягнула пагадненьня наконт праекту рэзалюцыі пра аднаўленьне праграмы для Іраку “Нафта ў абмен на харчаваньне”. Нямецкі амбасадар у ААН Гюнтэр Плегэр паведаміў, што як чакаецца, галасаваньне па праекту адбудзеца сёння ўвечары. Праграма забяспечвала харчаваньнем амаль 60 адсоткаў іракцаў і была прыпыненая пасьля пачатку ваеннай апэрацыі амэрыкана-брытанскай кааліцыяй. Праект дае паўнамоцтвы генеральнаму сакратару ААН мяняць часткі праграмы бяз згоды Іраку. У праекце рэзалюцыі сказана, што паводле Жэнеўскай канвэнцыі, на занятых войскамі кааліцыі тэрыторыях яны маюць адказнасьць за забясьпячэньне мясцовых жыхароў прадуктамі першай неабходнасьці. Расея, Сірыя ды некаторыя іншыя дзяржавы пярэчылі прадстаўленьню праву ЗША і Брытаніі каардынаваць гэтую праграму
XS
SM
MD
LG