Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:44 ]  Застрэленыя два падазраваных у забойстве Джынджыча


БЯЛГРАД Улады Сэрбіі паведамілі, што паліцыя застрэліла двух босаў мафіі, падазраваных у арганізацыі забойства прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча ў пачатку сакавіка. Міністр унутраных справаў паведаміў, што Душан Спасоевіч і Міле Лукавіч, лідары гэтак званай злачыннай зэмунаўскай групоўкі, былі забітыя ў перастрэлцы падчас спробы паліцыі арыштаваць іх. Раней на гэтым тыдні паліцыя арыштавала непасрэднага забойцу Джынджыча, Звездана Джованавіча, які быў намесьнікам камандзіра элітнай паліцэйскай адзінкі, блізкай да былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча
XS
SM
MD
LG