ВАШЫНГТОН
Намесьнік міністра абароны ЗША Пол Вулфавіц заявіў, што Турэччына зрабіла “вялікую памылку”, калі яе парлямэнт не дазволіў амэрыканскіх вайскоўцам выкарыстоўваць турэцкія базы. Выступаючы перад кангрэсімэнамі, Вулфавіц абараняў запыт прэзыдэнта Буша выдаткаваць мільярд даляраў на фінансавую дапамогу Стамбулу. Паводле намесьніка міністра абароны, турэцкая эканоміка зараз у цяжкіх умовах і гэта дрэнны факт для ЗША