ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Злучаных Штатаў ДональдРамсфэльд сёньня выступіў з прамовай перад сябрамі амэрыканскага Сэнату. Ён заявіў, што вайна ў Іраку будзе працягвацца да зьвяржэньня рэжыму Садама Хусэйна. Рамсфэльд падкрэсьліў, што пакуль нельга сказаць , калі вайна скончыцца, але яна разьвіваецца ў адпаведнасьці з плянам.