МАСКВА: Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Юры Фядотаў усклаў на амэрыканскія і брытанскія сілы адказнасьць за любы гуманітарны крызыс, які ўзьнікне ў Іраку. У інтэрв’ю газэце
“ Новае Время” Фядотаў адзначыў, што дзеньні саюзных сілаў зьяўляюцца “ гвалтоўнай акупацыяй”, якая ўскладае на іх абавязак паклапаціцца пра цывільнае насельніцтва. З прычыны замінаваньня порту Ум-Каср, Велікабрытанія адтэрмінавала пастаўку двухсот трыццаці тон харчоў у Ірак. Францыя выдзяліла на гуманітарную дапамогу Іраку 10 мільёнаў эўра.