Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:24 ]  Саюзьнікі заяўляюць, што адпаведнасьць за выбух на багдадзкім рынку нясе Ірак

ДОГА: Штабкватэра сілаў ЗША Ў Катары заявіла, што ўчорашні ракетны абстрэл багдадзкага рынку, у выніку якога загінулі 14 чалавек, хутчэй за ўсё быў спрычынены ірацкім бокам. Генерал Вінсэнт Брукс адзначыў, што ірацкія сілы ўжываюць устарэлыя ракеты бяз адпаведнага навядзеньня на цэль, але ён ня выключыў, што гэта было зроблена ірацкімі сіламі наўмысна. Генерал паведаміў, што амэрыканскія вайскоўцы правяраюць, ці ўсе выпушчаныя імі ракеты трапілі ў вызначаныя аб’екты. Сёньня, таксама міністр абароны Велікабрытаніі Джэф Гун заявіў, што за ўчорашні інцыдэнт адказны ірацкі бок.
XS
SM
MD
LG