ІРАК: Амэрыканская авіяцыя працягвала сёньня бамбаваньне ірацкіх аб’ектаў у Багдадзе і вакол сталіцы. У міжчасе сілы ЗША вялі баі з аддзеламі рэспубліканскай гвардыі, якія перагарадзілі ім дарогу на Багдад. Мінулай ночы, тысяча амэрыканскіх вайскоўцаў была скінутая на тэрыторыю Курдыстану з мэтай адкрыць на поўначы Іраку другі фронт.