АМСТЭРДАМ
Сёньня ў галянскай сталіцы пачынаецца працэс над чалавекам, які абвінавачваецца ў забойстве летась вядомага галянскага правага папулісцкага палітыка Піма Фартэйна. 33-гадовы Фолкерт Ван дэр Грааф быў арыштаваны на месцы злачынства. Як паведамляецца, Ван дэр Грааф, актывіст экалягічных аргаінзацыяў, прызнаўся ў забойстве. Яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне. Пім Фартэйн быў забіты за некалькі дзён да парлямэнцкіх выбарах, у выніку якіх ён мог стаць прэм’ер-міністрам