Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:27 ]  Складанасьці ў амэрыкана-расейскіх дачыненьнях


ВАШЫНГТОН Дзяржсакратар Колін Паўэл папярэдзіў пра сур’ёзныя складанасьці, якія могуць узьнікнуць у амэрыкана-расейскіх дачыненьнях, калі Масква ня здолее спыніць продаж расейскімі прадпрыемствамі ваеннага абсталяваньня Іраку. Выступаючы ў сераду перад палатай прадстаўнікоў, Паўэл выказаў меркаваньне, што нежаданьне Расеі зрабіць крокі супраць фактаў продажу можа стаць вялікай перашкодай для ўдзелу Расеі ў адбудове пасьляваеннага Іраку. Паводле Паўэла, Вашынгтон даў Маскве інфармацыю, якая дапаможа расейскім уладам адсачыць продаж Іраку супрацьтанкавай зброі, прыбораў начнога бачаньня ды іншага абсталяваньня. Масква адхіляе абвінавачваньні ў пастаўках зброі Багдаду.
XS
SM
MD
LG