НЬЮ-ЁРК
У Радзе Бясьпекі праходзіць паседжаньне ў справе Іраку. Амбасадар Іраку ў ААН Махамед Аль-Дуры запатрабаваў ад Рады Бясьпекі прызнаць, што ЗША і Брытанія праводзяць “непрыкрытую агрэсію” супраць Іраку. Выступаючы на адкрыцьці паседжаньня Рады, прысьвечанай вайне ў Іраку, Аль-Дуры абвінаваціў ЗША і Брытанію ў тысячах ахвяраў, уключаючы дзяцей, жанчынаў і старых. Прадстаўнік Лігі арабскіх краінаў у ААН Яхуа Махмассані, заклікаў Раду Бясьпекі зрабіць захады для заканчэньня вайны і вываду замежных войскаў з Іраку. Махмассані заявіў, што аўтарытэт ААН і ўсёй міжнароднай сістэмы развалены з-за вайны ў Іраку