Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:20 ]  ЗША не зьбіраюцца пакідаць Ірак адразу пасьля вайны


ВАШЫНГТОН Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што ЗША не зьбіраюцца пакідаць Ірак адразу пасьля адхіленьня рэжыму Садама Хусэйна. Паводле паўэла, ЗША з партнэрамі па кааліцыі не пачыналі б весьці вайну, калі б не разьлічвалі мець значны і дамінуючы кантроль над пасьляваенным разьвіцьцём Іраку. Паўэла сказаў, вступаючы ў кангрэсе, што меў шэраг размоваў з вышэйшымі кіраўнікамі ААН і зразумеў, што гэтая арганізацыя не зьбіраецца браць на сябе кіраўніцтва Іракам. Дзяржсакратар адзначыў, што адразу пасьля заканчэньня вайны павінен пачаць дзейнічаць ірацкі ўрад, падтрыманы кааліцыяй.
XS
SM
MD
LG