Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  Новыя акцыі пратэсту супраць вайны ў Іраку


БАРСЭЛЁНА. У шэрагу гарадоў сьвету адбыліся сутычкі паміж паліцыяй і дэманстрантамі, што пратэставалі супраць вайны ў Іраку. У Барсэлёне й Сарагосе (Гішпанія) некалькі маніфэстантаў былі параненыя. У мірнай дэманстрацыі ў Мадрыдзе ўзялі ўдзел 10 тысячаў чалавек. У найбольшым месьце Аўстраліі Сыднэі паліцыя затрымала 18 маніфэстантаў – найбольш актыўных удзельнікаў сутычак з паліцыяй. Усяго ў антываеннай акцыі ўзялі ўдзел каля 10 тысячаў асобаў. У сталіцы Інданэзіі Джакарце некалькі сотняў чалавек, што сабраліся ля пасольства ЗША, спалілі пудзіла прэзыдэнта Джорджа Буша.
XS
SM
MD
LG