Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:50 ]  Бамбаваньне тэлецэнтру ў Багдадзе

БАГДАД. Ірацкія афіцыйныя асобы паведамілі, што сёньня, у выніку чарговага бамбаваньня авіяцыяй саюзьнікаў будынку тэлецэнтру ў Багдадзе, загінулі прынамсі 15 мірных жыхароў і каля 30 былі параненымі. Паводле ірацкага боку, дзьве крылатыя ракеты трапілі ў будынкі дзе жывуць людзі, а таксама знаходзяцца крамы. Паведамляецца таксама пра збамбаваньне жылога будынку з гаражамі на першым паверсе. Некалькі будынкаў згарэлі. Сёньня ж, ірацкае спадарожнікавае тэлебачаньне ўзнавіла свае праграмы.
XS
SM
MD
LG