Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:48 ]  Значная частка Іраку пад кантролем саюзьнікаў – заявіў прэзыдэнт ЗША


ВАШЫНГТОН. Значная частка Іраку ўжо знаходзіцца пад кантролем саюзьнікаў – заявіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. У часе сёньняшняга выступу на ваенна-паветранай базе Макдыл у штаце Флёрыда, Буш падкрэсьліў, што у ЗША няма іншых інтарэсаў у Іраку, апрача вызваленьня ірацкага народу. Злучаныя Штаты і іхныя саюзьнікі маюць намер дамагчыся поўнай і канчатковай перамогі, падкрэсьліў ён. Дзень авызваленьня Іраку, – сказаў Буш, – стане і судным днём для рэжыму Хусэйна
XS
SM
MD
LG