ЛЁНДАН. Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэф Гун сказаў, што ў сувязі з паветранымі атакамі ў Іраку рызыка павелічэньня колькасьці ахвяраў узрасла, але кіраўніцтва кааліцыі ня будзе запавольваць ваеннай кампаніі. Тым часам кіраўніцтва войскаў ЗША ў Іраку паведаміла, што ў баі каля места Наджаф, што за 160 кілямэтраў на поўдзень ад Багдаду былі забітыя ад 150 да 300 ірацкіх вайскоўцаў.