ТЭГЭРАН. У Тэгэране ірацкая шыіцкая апазыцыйная група заявіла, што ніякага паўстаньня жыхароў места Басра ў Іраку ня было. Заява была зробленая ў сувязі з паведамленьнем брытанскага вайсковага кіраўніцтва каля Басры, што ўчора ўвечары ў месьце пачалося нешта падобнае да паўстаньня. Але, яны ж адзначылі, што сёньня ў Басры было спакойна. Тым часам марскія пэхацінцы ЗША сказалі, што сутыкнуліся з моцным ірацкім супрацівам на шашы, прыблізна за 40 кілямэтраў ад паўдзённага места Насырыя.