ДЫЯРБАКІР (Турэччына). Турэччына накіруе войска ў паўночны Ірак толькі ў тым выпадку, калі аддзелы, якія ўжо там знаходзяцца, ня здолеюць справіцца з магчымым наплывам уцекачоў. Паводле кіраўніка турэцкага войска, гэнэрала Хілмі Азкока, кожны крок гэткага кшталту будзе скаардынаваны са Злучанымі Штатамі. У паўночным Іраку з 1997 году знаходзяцца некалькі тысячаў турэцкіх вайскоўцаў. ЗША спрабавалі пераканаць Турэччыну не пасылаць у Ірак дадатковых аддзелаў, каб не справакаваць сутычак з тамтэйшымі курдамі.