ІСЛЯМАБАД. Сёньня Індыя й Пакістан правялі выпрабаваньні тактычных ракетаў, здольных несьці ядзерныя боегалоўкі. Пакістанскія ўлады заявілі, што паінфармавалі Дэлі пра будучы запуск, а вось выпрабаваньні ў Індыі сталіся поўнай нечаканасьцю для Іслямабаду. Пакістан таксама паведаміў, што выпрабаваная ракета можа несьці боегалоўку да аднэй тоны на адлегласьць 150 кілямэтраў. Абодвы бакі ўв апошнія месяцы ўжо правялі па некалькі такіх выпрабаваньняў. Краіны таксама ўзаемна выдалілі па некалькі дыпляматаў.