БАГРАМ (паветраная база ў Афганістане). Вайскоўцы ЗША ў Афганістане затрымалі чатырох чалавек, якіх падазраюць у сувязях з аддзеламі экстрэмістаў, што нядаўна абстралялі ракетамі дзе ваенныя базы Злучаных Штатаў. Арышты прайшлі пасьля апэрацыі аддзелаў ЗША й Румыніі ў горным раёне ля места Кандагар. Паводле вайскоўцаў была знойдзеная вялікая колькасьць зброі. Апэрацыя ў якой бярэ ўдзел адна тысяча вайскоўцаў пачалася ў мінулым тыдні.