ВАШЫНГТОН
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш просіць кангрэс ухваліць выдаткаваньне мільярдаў партнэрам і саюзнікам Амэрыкі у вайне супраць Іраку. Ізраіль павінен атрымаць мільярд даляраў на адмысловую ваенную дапамогу, і яшчэ 9 мільярдаў крэдытаў. Для Турэччыне прапанавана мільярд даляраў эканамічнай дапамогі і 8 мільярдаў крэдытаў. Таксама звыш мільярду прадугледжана для Ярданіі і 300 мільёнаў для Ягіпту. Па 15 мільёнаў даляраў атрымаюць Польшча, Вугоршчына і Чэхія