Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:39 ]  Сем краінаў падпішуць далучэньне да НАТО


БРУСЭЛЬ Прадстаўнікі сямі краінаў-кандыдатаў сёньня падпішуць пратаколы далучэньне да НАТО ў наступным годзе. Баўгарыя, Эстонія, Латвія, Літва, Румынія, Славаччына і Славенія былі запрошаныя ў НАТО падчас саміту альянсу летась ў лістападзе ў Празе. Цырымонія падпісаньня адбудзеца сёньня ў штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі. Пасьля далучэньня сямі краінаў, якое канчаткова адбудзецца ў траўні наступнага году, альянс будзе налічваць 26 дзяржаваў-удзельніц.
XS
SM
MD
LG