Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:21 ]  Пяшчаныя буры ў Іраку запавольваюць рух сілаў кааліцыі


БАГДАД. Амэрыканскiя i брытанскiя войскi сёньня збамбавалi i абстралялi з гарматаў часткi iрацкай Рэспублiканскай Гвардыi на паўдзённых прыступах да Багдаду. Аднак пяшчаныя буры запавольваюць рух каалiцыйных войскаў i замiнаюць дзеяньням авiяцыi. Наш карэспандэнт каля паўдзённага iрацкага гораду ас-Самаўа перадае, што хмары пылу ў паветры замiнаюць сувязi i палётам. Працягваюцца баi вакол паўдзённага гораду Насырыя. Ірацкае апаўчэньне ўтрымлiвае порт Басра.
XS
SM
MD
LG