НЬЮ-ЁРК. Прадстаўнікі Нью-Ёркскай фондавай біржы паведамілі, што рэпарцёрам тэлекампаніі Аль-Джазіра было адмоўлена ў акрэдытацыі на гандлёвай пляцоўцы біржы. Кіраўніцтва патлумачыла сваё рашэньне вялікай колькасьцю сродкаў масавай інфармацыі, якія жадаюць атрымаюць акрэдытацыю. У зьвязку з гэтым, як паведаміў прэсавы сакратар біржы, было вырашана дазволіць прысутнасьць карэспандэнтам толькі тых СМІ, якія прадастаўляюць выключна бізнэс-інфармацыю. Раней катарскую тэлекампанію Аль-Джазіра скрытыкавалі амэрыканскія вайскоўцы за паказ амэрыканскіх ваеннапалонных у Іраку. Аль-Джазіра вяла штодзённыя рэпартажы зь Нью-Ёркскай фондавай біржы цягам некалькіх гадоў.