ВАШЫНГТОН. Савудаўская Арабія сёньня азнаёміла Белы Дом са сваімі прапановамі ў справе завяршэньня вайны ў Іраку. Згодна з дадзенымі тэлекампаніі СіЭнЭн, плян Савудаўскай Арабіі прадугледжваў ад’езд Садама Хусэйна за мяжу, прыпыненьне ваенных дзеяньняў і вывад амэрыкана-брытанскіх войскаў зь Іраку. Прадстаўнік Вашынгтону паведаміў, што афіцыйны адказ амэрыканскай адміністрацыі будзе агучаны сёньня пазьней. Але па зьвестках СіЭнЭн Белы Дом паставіўся да гэтай ініцыятывы скептычна.