АНКАРА. Амэрыканскi дыплямат Залмай Халiлзад заявiў сёньня, што пасьля чарговага этапу перамоваў з Турэччынай не было дасягнута згоды наконт разьмяшчэньня турэцкiх войскаў у паўночным Іраку.
Халiлзад кажа, што перамовы памiж Турэчыынай i ЗША працягнуцца.
Злучаныя Штаты i Эўрапейскi Зьвяз заклiкалi Турэччыну не дасылаць войскi ў паўночны Ірак, бо гэта можа прывесьцi да сутыкненьняў зь iрацкiмi курдамi.
Мiнiстар юстыцыi Турэччыны Джэмiль Чычэк заявiў учора, што турэцкiя сiлы мусяць быць у Іраку, каб вырашаць гуманiтарныя праблемы i змагацца з тэрарызмам.