Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:50 ]  Масква адхіляе продаж Іраку зброі

МАСКВА Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам адхіліў інфармацыю, нібыта расейскія кампаніі прадавалі Іраку ваеннае абсталяваньне ў парушэньне міжнародных санкцыяў. Пуцін назваў гэтыя сьверджаньні бяздоказнымі, здольнымі нанесьці шкоду адносінам паміж двума краінамі. Паводле прэсавага сакратара Белага Дому Ары Флэйшэра, ЗША маюць “надзейныя доказы”, што расейскія кампаніі прадавалі Іраку супрацьтанкавыя ракеты, прыборы начнога бачаньня і абсталяваньне для стварэньня электронных перашкодаў.
XS
SM
MD
LG