НЬЮ-ЁРК
Арабскія краіны заклікалі да неадкладнага паседжаньня Рады бясьпекі ў справе вайны ў Іраку. Амбасадар Сірыі ў ААН Міхаіл Вэбе заявіў, што група арабскіх дзяржаваў настойвае, каб Рада бясьпекі прыняла рэзалюцыю з патрабаваньнем неадкладнага заканчэньня вайны ў Іраку і вываду ўсіх замежных войскаў з ірацкай тэрыторыі. У панядзелак на саміце ў Каіры Ліга арабскіх краінаў заклікала ЗША і Брытанію неадкладна вывесьці воскі з Іраку без усялякіх умоваў. У рэзалюцыі Лігі дзеяньні ЗША названыя “парушэньнем статута ААН” і “пагрозай міру ва ўсім сьвеце”. За рэзалюцыю прагаласавалі ўсе краіны Лігі, за выключэньнем Кувэйту