БАГДАД. Прэзыдэнт Іраку Садам Хусэйн сёньня выступiў па тэлебачаньнi. Ён заявiў, што iрацкiя войскi нанесьлi сур’ёзныя страты каалiцыйным сiлам. Садам заклiкаў iрацкiх грамадзян трымацца, заявiўшы, што перамога ўрэшце будзе за Іракам.
Садам Хусэйн: "Штораз калi ворагi церпяць паразу ад рук нашых гераiчных сухапутных сiлаў, яны ўзмацянюць бамбаваньне супраць вас. Трымайцеся, бо вашыя постацi вялiкiя ў вачох Бога. Вынiкам вашага цярпеньня будзе перамога”.
Прадстаўнiкi ЗША i Вялiкай Брытанii кажуць, што 20-хвiлiнны тэлезварот iрацкага лiдэра быў, хутчэй за ўсё, запiсаны загадзя. Яны кажуць, што выступ не пацьвярджае, што Садам жывы й здаровы пасьля бамбаваньняў Багдаду.
У тэлезвароце Садам зачытаў сьпiс камандзераў падразьдзяленьняў, якiя, паводле яго, адзначылiся падчас цяперашнiх баёў за паўдзённы iрацкi порт Ум Каср. Магчыма, гэта было зроблена, каб паказаць, што запiс сьвежы.