ВАШЫНГТОН
Сёньня раніцай адбылося чарговае бамбаваньне ірацкай сталіцы, карэспандэнты перадаюць, што ў Багдадзе абвешчаная паветраная трывога. Міністр інфармацыі Іраку Саід Аль-Сахаф заявіў, што ў выніку бамбаваньняў Багдаду загінула 77 цывільных грамадзянаў і звыш 500 параненыя. У мінулы дзень войскі кааліцыі сустрэлі наймацнейшы ад пачатку вайны супраціў іракцаў. Наш карэспандэнт Рон Сінавіц, які знаходзіцца ў трэцяй амэрыканскай пехотнай дывізіяй – перадае з лініі фронту, што амэрыканскія войскі абстрэльваюць ірацкія бункеры каля гораду Самава. Калёна амэрыканцаў патрапіла ў засаду каля гораду Насірыя. Паводле дадзеных камандаваньня кантынгенту, каля 10 вайскоўцаў загінулі і 12 прапалі бяз зьвестак. Іракцы аказваюць упарты супраціў каля гарадоў Наджаф і Ум-каср. Жорсткія баі адбываюцца каля гораду Насірыя. Раней амэрыканцы сьцьвярджалі, што гэты горад ужо быў захоплены