СРЫНАГАР, ІНДЫЯ
24 індуіста былі забітыя невядомымі нападнікамі сёньня ў Кашміры. Тэракт адбыўся ў вёсцы на поўдзень ад гораду Шрынагар, летняй сталіцы індыйскага штату Джаму і Кашмір. Сярод загіблых – жанчыны і дзеці. Звыш 38 тысячаў чалавек загінулі ў Кашміры ад 1989 году, калі пачалося паўстаньне супраць Індыйскага панаваньня ў штаце Джаму і Кашмір, населенага пераважна мусульманамі