ГРОЗНЫ
Паводле папярэдніх афіцыйных дадзеных, выбаршчыкі ў Чачні прагаласавалі за прапанаваны Крамлём праект Канстутуцыі. Прадстаўнікі мясцовай выбарчай камісіі сьцьвярджаюць, што праект, якія абвяшчае Чачню “інтэгральнай часткай Расейскай Федэрацыі”, падтрымалі 95 працэнтаў тых, хто прыняў удзел у галасаваньні. Усяго ў рэферэндуме ўзялі ўдзел звыш 79 працэнтаў з 540 тысячаў выбаршчыкаў Чачні. Напярэдадні прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін паабяцаў Чачэніі большую аўтаномію і фінансавую дапамогу ў выпадку, калі праект Канстытуцыі будзе ўхвалены.
Аслан Масхадаў адрынуў неабходнсьць правядзеньня рэферэндуму, заявіўшы, што толькі непасрэдныя перамовы з Крамлём могуць спыніць кровапраліцьцё ў Чачэніі