Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:32 ]  Прэзыдэнт ЗША Буш перасьцярог амэрыканцаў, што вайна зь Іракам ня будзе ні хуткай ні бязбольнай


ВАШЫНГТОН: Прэзыдэнт ЗША Джордж уш перасьцярог амэрыканцаў, што вайна з Іракам ня будзе ні хуткай і бязбольнай. Выступаючы перад журналістамі ля Белага Дому Буш адзначыў, што мяркуючы па тэлерэпаратажах, вайна блізкая да канца, аднак незважаючы на дасягнуты кааліцыйнымі сіламі прагрэс, вайна будзе жорсткай. “ Я ведаю, што Садам Гусэйн траціць кантроль над сваёй краінай, што мы памалу але ўпэўнена дасягаем сваёй мэты. Аднак важна, каб амэрыканцы разумелі, што гэтая вайна толькі пачалася”-сказаў прэзыдэнт ЗША. Буш дадаў, што з тымі з саюзных вайскоўцаў, якія могуць трапіць у палон, Ірак павінен абыходзіцца гэтак гуманна, як кааліцыйныя сілы абыходзяцца з ірацкімі ваеннапалоннымі. Ірацкі міністр абароны Султан Гашым заявіў, што Ірак будзе выконваць Жэнэўскую Канвэнцыю у справе ваеннапалонных.
XS
SM
MD
LG