БЕЛГРАД: Сэрбская паліцыя паўторна абяцала расправіцца з крымінальнай сеткай, якая абвінавачваецца ў забойстве прэм’ера Зорана Джынджыча. Згодна паліцыі, сьледзтва паказала, што за забойствам прэм’ера стаіць крымінальная групоўка Зэмун, якая арганізавалша і правяла замах. Аднак незважаючы на буйнамаштабную паліцэйскую акцыю, тры галоўныя лідэры крамінальнай групрўкі застаюцца на Свабодзе. Паводле намесьніка прэм’ера Ёванавіча, дагэтуль у сувязі з замахам затрымана больш як 1000 чалавек.