Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:07 ]  Пэнтагон не выключае, што брытанскі самалёт быў зьбіты амэрыканскай ракетай.


Лёндан: Міністэрства абароны Велікабрытаніі заявіла, што брытанскі самалёт, які не вярнуўся з рэйду на Ірак, быў праўдападобна зьбіты недалёка ад мяжы з Кувэйтам амэрыканскай ракетай Пэтрыёт. Увесь персанал лічыцца прапаўшым бяз весткі. Сёньня, прадстаўнік Пэнтагону пацьвердзіў, што такая вэрсыя гэтага прыкрага інцыдэнту вельмі праўдападобная. У Багдадзе, на рацы Тыгр, ірацкія вайскоўцы вядуць пошукі амэрыканскіх або брытанскіх пілётаў. Паводле арабскага тэлебачаньня Аль-Джазіра, два пілёты зьбітага самалёту прызямліліся на парашутах у раёне ракі.
XS
SM
MD
LG