Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:51 ]  Войска ЗША на паўдарозе да Багдаду

БАГДАД. Войска Злучаных Штатаў пераадолела палову адлегласьці ад Кувэйту да Багдаду. Паводле кіраўніцтва кааліцыі, адна з дывізіяў ЗША перайшла на іншы бок ракі Ефрат. Сёньня раніцай авіяцыя Злучаных Штатаў нанесла новыя ўдары па Багдаду. Большая частка сталіцы засталася без электрычнасьці. Ірацкія ўлады цьвердзяць, што ў сталіцы забітыя тры мірныя жыхары і больш яе 200 параненыя. Гэтую інфармацыю пацьвярджаюць супрацоўнікі Чырвонага Крыжа. Паводле ірацкага тэлебачаньня, войска ЗША вядзе баі на падыходзе да места Наджаф, за 160 кілямэтраў ад Багдаду. Тэлебачаньне паведамляе, што загінуў адзін з сяброў кіраўніцтва партыі Садама Хусэйна Баас. Места Басра – у аблозе. Новыя ўдары нанесеныя па местах Масул і Кіркук – галоўныя цэнтры нафтаздабычы на поўначы краіны.
XS
SM
MD
LG