БАГДАД. Паводле ірацкага тэлебачаньня, войска ЗША вядзе баі на падыходзе да места Наджаф, за 160 кілямэтраў ад Багдаду. У сыботу вайсковае кіраўніцтва ЗША абвесьціла пра ўзяцьце места Насырыя, дзе знаходзіцца стратэгічна істотная пераправа праз Ефрат. Абложанае места Басра. Самалёты кааліцыі працягваюць удары па Багдаду – большая частка сталіцы засталася без электрычнасьці. Збамбаванае таксама места Масул на поўначы краіны. Ірацкія ўлады цьвердзяць, што ў выніку натётаў у Багдадзе загінулі тры цывільныя асобы і больш як 200 – параненыя. Тэлекампанія “Аль-Джазіра” паведаміла пра 50 загіблых жыхароў Басры. Інфармацыя пра ахвяры сярод мірнага насельніцтва незалежнымі крыніцамі не пацьверджаная.